- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Язэп (Іосіф) Юр’евіч Лёсік нарадзіўся 6 лістапада 1884 года ў вёсцы Мікалаеўшчына Мінскага павета Мінскай губерні. Беларускі мовазнавец і пісьменнік. З сялянскай сям’і. Скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю. За ўдзел у рэвалюцыі 1905 года сасланы ў Сібір (1906). Вярнуўшыся пасля Лютаўскай рэвалюцыі ў Беларусь, у 1917 годзе ўвайшоў у састаў Беларускай сацыялістычнай грамады. Рэдагаваў газету «Вольная Беларусь». Удзельнічаў у абвяшчэнні Беларускай Народнай Рэспублікі (сакавік 1918 года), уваходзіў у склад яе Рады. Супрацоўнічаў у газетах «Звон» і «Беларусь» (у 1920 годзе яе рэдактар). З 1921 года — выкладчык Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Аўтар некалькіх літаратурных твораў, падручнікаў па беларускай мове. У 1928 годзе абраны акадэмікам Акадэміі навук Беларусі. Працаваў у Інбелкульце, АН Беларусі. У 1930 і 1938 гадах двойчы арыштоўваўся, высылаўся ў Камышын, сядзеў у саратаўскай турме. У 1940 годзе родныя Лёсіка атрымалі паведамленне аб ягонай смерці ў турме.