be

Гродна. Гродно

Гродна — старэйшы беларускі горад і сучасны буйны прамысловы і культурны цэнтр Савецкай Беларусі. Яго гісторыя ідзе з сівой старажытнасці, а першае ўпамінанне ў пісьмовай крыніцы адносіцца да 1128 года. Назва горада, які ўзнік з невялікай крэпасці на тэрыторыі рассялення славянскага племя дрыгавічоў, узяла пачатак ад слоў «гарадзіць», «абгароджваць». Не выпадкова ў старажытных летапісах ён часта ўпамінаецца як Гародна ці Гарадзень. Заснаваны горад на сутоцы рэк Нёмана і Гараднічанкі, у цэнтры перасячэння важнейшых гандлёвых і ваенных шляхоў, што ў многім вызначыла яго лёс. Барацьба за ўмацаванне Русі тут заўсёды ўспрымалася як агульная справа. Ужо ў скупых радках Іпацьеўскага летапісу, у бессмяротным «Слове аб палку Ігаравым» горад над Нёманам паўстае як фарпост на паўночна-заходняй ускраіне Старажытнарускай дзяржавы. 3 другой паловы XII стагоддзя ён становіцца цэнтрам удзельнага княства, аднак не парывае сваіх сувязей^ з іншымі рускімі землямі. «Гарадзенскія трубы» не раз клікалі палкі ў паход супраць полаўцаў і татара-мангольскіх ордаў, нямецкіх псоў-рыцараў, шведскіх захопнікаў, экспансіі літоўскіх і польскіх феадалаў, каталіцкай царквы, нашэсця арміі Напалеона. (фрагмент)

Каталёг: Каталёг EEDC
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларусь
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 1988
  • Выдавец: Беларусь
  • Памеры: 144 с.
  • Катэгорыя: Гісторыя, Культура, Турыстыка
  • Copyright: © 2001 by Выдавецтва Беларусь
  • Кнігазбор:
    • EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: EEDC — 3363
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org