be
pdf

Гродненские епархиальные ведомости 10 (322) 2019

Ежемесячная газета Гродненской епархии

Па благаславенню Высокапраасвяшчэннейшага Арцемія, архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага, 7-8 верасня 2019 года, у межах мерапрыемстваў, прысвечаных памяці з'яўлення Божай Маці ў Аўгустоўскіх лясах, прайшоў другі моладзевы велапрабег Гроденскай епархіі. У суботу, 7 верасня, з нагоды 105-годдзя з'яўлення Прасвятой Багародзіцы ў Аўгустоўскіх лясах адбыўся велапрабег Гродна-Сапоцкін, у якім прынялі ўдзел маладыя прыхаджане розных храмаў горада. Стартаваў сонечны велапрабег ад храма Велікамучаніка Панцеляімана. Па дарозе велапаломнікі наведалі храм Аўгустоўскай іконы Божай Маці ў Баранавічах, дзе змаглі падсілкавацца і адпачыць, пасля чаго накіраваліся далей. Таксама прыпынкі былі ўчынены пад Фартом №2 Гродзенскай крэпасці і ля памятнага крыжа над брацкай магілай, што пад полем недалёка ад Фарта №1, падчас якіх былі ўзнесены малітвы за ўсіх тых, чыё зямное жыццё скончылася ў баях на тым полі і па ўсім свеце. Скончыўся велапрабег у храме Праабражэння Гасподняга ў Сапоцкіне, дзе быў адслужаны малебен з акафістам Прасвятой Багародзіце і Вечнадзеве Марыі, у гонар якой у гэты дзень і здзейснілася ўсё. Пасля велапрабегу моладзь цёпла прынялі на сядзібе "Тартак" недалёка ад Аўгустоўскага канала, правялі экскурсію, дзе распавялі пра знакавыя рэчы і падзеі ў нашых багатых на гісторыю мясцінах.

Каталёг: Kamunikat.org
Выдаўцы і выдавецтвы: Гродненская епархия
  • Месца выхаду: Гродна
  • Дата выхаду: 2019-10
  • Рэдактар: Павлюкевич Дмитрий
  • Выдавец: Гродненская епархия
  • Copyright: © 2019 by Гродненская епархия
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org