- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гісторыю Заходняй Беларусі міжваеннага дваццацігоддзя немагчыма ўявіць без Беларускага пасольскага клуба – фракцыі польскага парламента, якая напрацягу 8 гадоў бездакорна абараняла канстытуцыйныя правы беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы на вышэйшым палітычным узроўні. Адным з прызнаных лідараў гэтага клубу быў Вячаслаў Васілевіч Багдановіч – сенатар Польскай рэспублікі, вядомы абаронца праваслаўя і вялікі патрыёт сваёй Айчыны. Яго жыццёвы і творчы шлях – прыклад высокага патрыятызму і паслядоўнага служэння сваёй веры.