- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Лёс Праваслаўнай Царквы на гродзенскай зямлі ў ХХ стагоддзі быў вельмі цяжкім. Прыцясненні з боку польскіх уладаў у міжваеннае дваццацігоддзе, нямецкая акупацыя, пасляваенныя сталінскія рэпрэсіі – ці застаўся на Гродзеншчыне хоць адзін прыход, хоць адзін храм, які не зведаў гэтых выпрабаванняў? І ў прызме бурлівых падзей ХХ стагоддзя – жыццё простага духавенста, жыццё няшчаснае, трагічнае, пакутніцкае. Своеасаблівым прадвеснікам гэтага крыжовага шляху стаў лёс гродзенскага протаіерэя Іаана Уладзіміравіча Карчынскага, які, бадай, адным з першых сутыкнуўся з тым трагічным выклікам, які гісторыя падрыхтавала для праваслаўя на Гродзеншчыне.