- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
З’езд адбыўся 1-2 снежня 1918 г. Не будзем падрабязна спыняцца на падзеях гэтага з’езда, але адзначым, што чынны ўдзел на ім прымаў Iаан Карчынскі. Святар быў асноўным дакладчыкам па “вероисповедальному отделу”. У дакладзе ён падкрэсліў, што праваслаўнае духавенства не засталося пры сваіх прыходах толькі па прычыне забароны расійскіх уладаў, што было значнай памылкай, а таксама прывёў у якасці прыкладу лёс святароў, якія засталіся ў Гродне і якіх ледзь не расстралялі немцы. Пазначыўшы, што ў губерню вярнулася ўсяго каля 80 святароў, айцец Iаан заўважыў, што Праваслаўная Царква на Гродзеншчыне знаходзіцца ў глыбокім крызісе; да таго ж справе яе адраджэння перашкаджаюць палякі з немцамі.