- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Тэмай для разважаньняў аўтара зяўляюцца праваслаўныя магільнікі ў Гародні. Аўтар спрабуе распавесьці бесперарыўную гісторыю праваслаўных пахаваньняў ад ХІ стагодзьдзя да нашых дзён, пытаньні якія ён спрабуе паставіць на жаль не пазбаўленыя тэндэнцыйнасьці у спробах даць на іх адказ. Праваслаўныя могілкі Гародні паўстаюць як “бясспрэчныя сьведчаньні” “русской” прысутнасьці ў горадзе над Нёманам, але пры гэтым некаторыя гістарычныя моманты адкідаюцца, альбо перафарбоўваюцца. Напрыклад, да праваслаўных пахаваньняў спадар Чарапіца адносіць пахаваньні каля царквы Раства Багародзіцы, якая была два стагодзьдзі уніяцкай. Асаблівая ўвага нададзеная мове надмогільных камянёў. Аўтар адзначае, что ўсе яны зробленыя на “русском языке”, што па яго словах сьведчыць пра безумоўныю сувязь з “Русью”. Кніга зьяўляецца выдатным апісаньне магілаў, большасьць зь якіх расейскіх ураднікаў, якія былі прысланыя для кіраваньня ў Гародню. Тут і “сувораўскія стаўпы”, а таксама магілы іншых расейскіх акупацыйных войскаў. Прыводзіцца пералік пахаваных у Гародні расейцаў-вайскоўцаў.