Gronka: Крысціна Дробыш пра перспектывы краўдфандынгу ў выгнанні
2024-09-26 19:07
17 верасня краўдфандынгавая платформа Gronka ўрачыста (амаль) адсвяткавала… два месяцы свайго існавання! Здавалася б, далёка не юбілей, ды і не адзіная гэта платформа, праз якую беларусы збіраюць грошы на тыя ці іншыя праекты альбо патрэбы, на дапамогу і падтрымку. Тым не менш, у з’яўленні, існаванні, працы і мэтах Gronkі ёсць сваё нюансы і акалічнасці…
Што незвычайнае менавіта ў гэтай краўдфандынгавай платформе і чым яна адметная? Наколькі актыўна беларусы і беларускі гатовыя данаціць на праекты, якія ідэі маюць найбольшую папулярнасць? Ці ёсць перспектывы ў краўдфандынгу ў выгнанні і якія найбольшыя сумы данатаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае публічная прадстаўніца краўдфандынгавай платформы, выдаўніца аўдыякніг Крысціна Дробыш.