«Гульні Цырцэі»: пра забойства, бардэлі, чэкістаў і чалавечае свінства. Зміцер Дзядзенка на Еўрарадыё
2025-10-13 20:05
"Еўрарадыё" працягвае знаёміць з пісьменнікамі і іх творамі, што ўвайшлі ў «кароткі спіс» літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця за 2024 год, якую ладзіць Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.
У папярэдніх выпусках сумесных стрымаў Еўрарадыё і Беларускага ПЭНа была магчымасцт пазнаёміцца з кнігай
Сяргея Дубаўца «Занзібар. Сталенне маладой душы», з пісьменніцай
Югасяй Калядой ды яе творам
«Перамена месцаў», публіцыстам, былым галоўным рэдактарам беларускай службы «Радыё Свабода»
Аляксандрам Лукашуком і яго кнігай
«Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода». Цяпер — сустрэча са
Змітром Дзядзенкам і яго раманам
«Гульні Цырцэі», які быў выдадзены Фондам
Kamunikat.org.
Што з сябе ўяўляе раман «Гульні Цырцэі» і чаго ў ім больш: гістарычнага крыміналу ці беларускага нуару? Ці лёгка было прытрымлівацца гістарычнай «нейтральнасці» і як атрымалася не перайсці межы ў апісанні эратычных сцэн? Чаму раман немагчыма было выдаць у Беларусі і якая літаратура больш важная сёння? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае пісьменнік, бард, краязнаўца Зміцер Дзядзенка.
Цырымонія ўручэння прэміі імя Ежы Гедройця 2025 года адбудзецца 15 лістапада 2025 года ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці (Гданьск).