«Гульні Цырцэі» Змітра Дзядзенкі сталі прызёрам прэміі Гедройця
2025-11-15 20:35
Прыз – выданне наступнай кнігі пры падтрымцы
Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў.
Коратка пра кнігу: Ворша, 1920 год. Забіты стары князь Друцкі, а ягоныя каштоўнасці зніклі.
Шукае іх малады чэкіст Раман Васільчук, якому дапамагае былы следчы
Павел Дадэрка. Тым часам навокал успыхваюць сялянскія бунты і рабочыя
паўстанні, дзейнічаюць рабаўнікі-анархісты, шпіёны Пілсудскага і
секс-шантажысты з дома цярпімасці… А паралельна даросламу свету ўзнікае
дзіцячае каралеўства з сапраўдным імператарам. Але яно таксама
аказваецца ўцягнутае ў жорсткае дарослае супрацьстаянне.
II месца прэміі Гедройця – Югася Каляда, аўтарка кнігі «Перамена месцаў».
Аўтарка ўзнагароджана за фантасмагарычнае адлюстраванне зрухаў у беларускім грамадстве творчай стыпендыяй і месяцам працы на шведскім востраве Готланд. Прыз забяспечыў суарганізатар прэміі – Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.
I месца прэміі Гедройця –
Сяргей Дубавец, аўтар кнігі «
Занзібар: сталеньне маладой душы».
Рашэннем журы аўтар узнагароджаны за філасофскую рэфлексію над пошукамі нацыянальнай ідэнтычнасці свайго пакалення. Пераможца атрымаў галоўную ўзнагароду пры падтрымцы Фонду міжнароднай салідарнасці.
У кароткім сьпісе прэміі было 6 твораў:
«Гульні Цырцэі. Раман» — Зьміцер Дзядзенка;
«Занзібар. Сталеньне маладой душы»— Сяргей Дубавец;
«Перамена месцаў» — Югася Каляда;
«Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода» — Аляксандр Лукашук;
«Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў» — Анка Упала;
«Забойства на вуліцы Макаёнка» — Клёк Штучны.
Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.
Арганізатары спадарожных падзей: Беларускі ПЭН, Беларускае культурнае таварыства «Хатка», Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў, Еўрапейскі цэнтр салідарнасці, Польскі ПЭН-клуб.
Партнёры цырымоніі: выдавецтва аўдыякніг Audiobook.by, Reform.news, Еўрапейскае радыё для Беларусі, Numar8Production.
Праект фінансаваны ў рамках праграмы польскага супрацоўніцтва дзеля развіцця Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча