Гурт «Гайда Банда» папулярызуе інструментальную беларускую народную музыку
2022-07-30 13:06
“По своёму” – такую назву мае сінгл, выдадзены гуртом “Гайда Банда”, які выконвае інструментальную беларускую народную музыку.
Музыкі гурта працуюць ў розных карпарацыях, раскінутых амаль па ўсёй Польшчы і па-за яе межамі. Аб’яднала іх зацікаўленне беларускай народнай музыкай. Гурт „Гайда Банда” – ужо мае свае поспехі. Заняў другое месца ў агульнапольскім конкурсе “Беларуская песня” ў Беластоку, а таксама ў конкурсах, ладжаных у больш аддаленых кутках Польшчы.
З ідэяй стварыць гурт выйшла Дарыя Буцкая – распавядае скрыпачка Ніка Юрчук:
– Усё пачалося ад праекту „Гаўдэ Палонія”, якім займалася Дар’я Буцкая, якая заснавала наш гурт. Дар’я сабрала музку з Падляшша, ездзіла да старых музыкаў, вяла пошукі ў архівах. Таму што мала такой музыкі захавалася на Падляшшы. Дагэтуль тут большае зацікаўленне спевам, чым народнай інструментальнай музыкай беларусаў Падляшша. Мы якраз хацелі больш познаёміцца з гэтай музыкай і цяпер знаёмім з ёю нашых гледачоў і слухачоў.
Зараз гурт „Гайда Банда” працуе над запісам кружэлкі, якую выдасць за сродкі, сабраныя грамадкім шляхам на парталі zrzutka.pl. Яе выхад запланаваны сёлета на восень.
Беларускае Радыё Рацыя