- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Цягам вечара 10 жніўня і ночы на 11 жніўня ў шэрагу гарадоў
Беларусі працягнуліся масавыя пратэсты супраць фальсыфікацыі
прэзыдэнцкіх выбараў.
Найбольш паведамлялі пра пратэсты і затрыманьні ў Менску. Два
асноўныя цэнтры пратэсту ўтварыліся каля каля гандлёвага цэнтру «Рыга», і
між станцыямі мэтро «Спартыўная» і «Пушкінская». Пра затрыманьні
паведамлялі таксама ў цэнтры гораду, у Каменнай горцы, Уруччы і Маяку
Менску.
Супраць дэманстрантаў ужывалі дручкі, сьвятлошумавыя гранаты, вадамёты,
гумовыя кулі. Выбухі было чуваць у розных частках гораду.
Адзін пратэстовец загінуў.