Сьвітанак, 17 (271) 2019

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

17 (271) 2019

Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён

Дата выхаду: 2019-11

Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр

Copyright © 2019 by Сьвітанак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Па выніках галасавання ў Палату прадстаўнікоў сёмага склікання па Гарадоцкай акрузе пераможцам зацверджаны праўладны кандыдат. 18 лістапада падведзены вынікі працы участковых камісій па Гарадоцкай выбарчай акрузе №21. Прапанавана лічыць дэпутам Палякову Ірыну, 4 сакавіка 1979 года нараджэння, старшыню Віцебскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, якая пражывае ў в. Падбярэззе Віцебскага раёна, беспартыйная. За гэта прагаласавалі амаль усе члены акруговай камісіі пры адным устрымаўшымся. Адбылося пасяджэнне Гарадоцкай акруговай камісіі № 21 па вызначэнню пераможца выбарчай кампаніі на тэрыторыі акругі ў Палату прадстаўнікоў сёмага склікання. Старшыня акруговай камісіі Наталля Бераснева зачытала праект пратакола аб выніках выбараў дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання па Гарадоцкай выбарчай акрузе № 21. У гэтым пратаколе агульная колькасць выбаршчыкаў, уключаных у спісы грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах — 62935. Колькасць выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні — 55410. Колькасць галасоў, пададзеных за: — Лыхолата Максіма Аляксандравіча — 6266; — Палякову Ірыну Міхайлаўну — 37592; — Фядзькова Рыгора Сяргеевіча — 2213; — Шчамлёва Аляксандра Міхайлавіча — 2084. Колькасць галасоў, пададзеных супраць усіх кандыдатаў — 6651. Лік несапраўдных бюлетэняў — 604. Пасля было заяўлена, што гэта пытанне трэба зацвердзіць і выпраўлена, што дадзеную прапанову трэба зацвердзіць.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Сьвітанак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Сьвітанак, 10 (282) 2020

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

10 (282) 2020

Вясна 2020 года папоўніла наш слоўнікавы запас словам «самаізаляцыя», пад якім разумеецца сукупнасць абмежавальных мераў, што ўводзяцца ўрадам для барацьбы з распаўсюджваннем небяспечных захворванняў. Слова гэта не новае, але ў гутарковай мове сустракалася раней нячаста. Патрэбы ў ім не было. У сучасных жа пікейных камізэлек, схільных паразважаць пра вялікую палітыку, ва ўжытку было слова «ізаляцыянізм». Са школьных гадоў у памяці заст... Болей »


pdf
Сьвітанак, 9 (281) 2020

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

9 (281) 2020

Як вядома, Шумілінскі раён апынуўся ў ліку некалькі самых пацярпелых рэгіёнаў па Віцебскай вобласці ад пандэміі каранавіруса. больш за астатнія вобласці пацярпела ад небяспечнай інфекцыі, што часта прыводзіць захварэлых людзей да смяротных вынікаў. На сённяшні дзень афіцыйныя даныя па нашаму раёну самыя сціплыя і да таго ж безнадзейна састарэлыя. Паводле паведамлення раённага штабу па барацьбе і абароне насельніцтва ад інфекцыі на 12 т... Болей »


pdf
Сьвітанак, 8 (280) 2020

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

8 (280) 2020

Сітуацыя з каранавірусам у Шуміліне: колькасць хворых на COVID-19 вырасла з 30 да 76 чалавек. Паводле паведамлення раённага штабу па барацьбе і абароне насельніцтва ад інфекцыі, усяго ў Шумілінскім раёне было выяўлена 76 пацыентаў з дыягназам COVID-19. Пакуль што на сённяшні дзень сітуацыя больш-менш стабілізіравалася. Зменшылася колькасць пацыентаў з выяўленным каранавірусам і іх кантактаў На раніцу 11 траўня ў Шумілінскай раённай бал... Болей »


pdf
Сьвітанак, 7 (279) 2020

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

7 (279) 2020

У Шуміліна ў стацыянары знаходзіцца 50 чалавек, з іх 30 пацыентаў з каранавірусом, 14 – з пнеўманіямі, двое памерлі. Намесніца старшыні Шумілінскага райвыканкама Ірына Шалахава распавяла, што з 7 красавіка райбальніца перапрафіліравана на 99 ложкаў для прыёму хворых з каранавірусам. – Па дадзеных на 16 красавіка, у стацыянары знаходзяцца каля 50 чалавек. З іх 30 пацыентаў з станоўчым вынікам на COVID-19. З іх 14 чалавек – з пнеўманіям... Болей »


pdf
Сьвітанак, 6 (278) 2020

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

6 (278) 2020

Галоўны ўрач абвяргае інфармацыю, што ў Шумілінскай больніцы хварэюць 30% лекараў. 6 красавіка ў сацыяльных сетках зьявіліся паведамленьні пра тое, што Шумілінскую ЦРБ перапрафіліявалі для лячэньня хворых на каронавірус і ў тэрміновым парадку пачалі выпісваць тых, хто ляжаў з іншымі дыягназамі. Амаль адначасна зьявіліся допісы, у якіх паведамлялася, што лекары б'юць трывогу, бо засьцерагальных сродкаў для бясьпечнай працы не хапае. Доп... Болей »


pdf
Сьвітанак, 5 (277) 2020

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

5 (277) 2020

На сённяшні дзень часова зменены рэжым працы паліклінікі Шумілінскай цэнтральнай раённай бальніцы. Да насельніцтва раёна звярнулася яе кіраўніцтва ў асобе Алена Віеру, выконваючай абавязкі загадчыка паліклінікай Шумілінскай ЦРБ. Паважаныя жыхары Шумілінскага раёна! Адміністрацыя Шумілінскай раённай бальніцы для папярэджання неспрыяльных наступстваў сезоннага ўздыму рэспіраторных захворванняў і ў сувязі са якая складваецца ў свеце эпідс... Болей »


pdf
Сьвітанак, 4 (276) 2020

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

4 (276) 2020

У агульнарэспубліканскай базе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны па Шумілінскаму раёну на сённяшні дзень маецца ўсяго 74 вакансій на 40 вольных месцаў. Аклады па-ранейшаму з большага застаюцца сціплымі. Сярод абноўленых прапаноў па стану на 13 сакавіка 2020 года ў раёне першае месца па традыцыі належыць Шумілінскай раённай бальніцы, дзе заўсёды востра адчуваецца дэфіцыт дактароў і малодшага медперсанала. Сюда на працу запрашаюць 13... Болей »


pdf
Сьвітанак, 3 (275) 2020

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

3 (275) 2020

На судзе выступіў былы кіраўнік Шумілінскага раёна Аляксандр Снараў – яго абвінавачваюць у карупцыі – 30 студзеня з апошнім словам. У сваю абарону Снараў казаў, што ён заўсёды і ўсюды «стараўся працаваць з душой». Экс-старшыню Шумілінскага райвыканкама абвінавачваюць ва ўхіленні ад пагашэння крэдыторскай запазычанасці; злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі; перавышэнні ўлады або службовых паўнамоцтваў; службовым падлогу з мэт... Болей »


pdf
Сьвітанак, 2 (274) 2020

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

2 (274) 2020

На пачатку незалежнасці Беларусі кіраўнікі шукалі эфектыўную сістэму сельгаскагаспадарчай вытворчасці. Што было рабіць у тых умовах: або адразу рэзаць ці наадварот – узбуйняць калгасна-саўгасныя землі, рабіць стаўку на прыватную, дзяржаўную ці змешаную ўласнасць? Пры зсім тым, што ў тыя часы, як ніколі была магчымасць з дапамогай дзяржавы набыць тэхніку, атрымаць крэдыты і зямлю. Прынамсі, добраахвотнікаў набыць кавалак зямлі на Шуміліш... Болей »


pdf
Сьвітанак, 1 (273) 2020

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

1 (273) 2020

Шумілінскі райвыканкам рассылае разнарадкі па латарэйках. Ці законна гэта? Шумілінскі райвыканкам Віцебскай вобласці прапаноўвае супрацоўнікам мясцовых арганізацый купляць латарэйныя білеты «Прыдзвінне». Кіраўнікам прадпрыемстваў і ўстаноў рассылаецца адпаведны загад за подпісам намесніцы старшыні Шумілінскага райвыканкама Ірыны Шалахавай, паведамляе тэлеграмканал Nexta. “Прашу вас аказаць практычную дапамогу ў распаўсюджванні сярод раб... Болей »