- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Другое выданьне з сэрыі – Супольная спадчына паўночна-ўсходніх земляў былой Рэчы Паспалітай. Выданьне адкрывае тэмы і праблемы, якія сталі прадметам дыскусіі падчас міжнароднай канфэрэнцыі у Беластоку. Пасьля 1989 года, шмат што зьмянілася у падыходзе гістарычнай навукі да ўспрыманьня падзеяў мінулага. Падчас канфэрэнцыі польскія, літоўскія і беларускія гісторыкі спрабавалі намацаць агульную глебу і падзяліцца досьведам сваіх дасьледваньняў гісторыі нашых народаў у ХХ стагодзьдзі. Праблемы, што ўздымаліся часамі насілі спрэчны характар, але вынясеньне іх на адкрытую дыскусію дазволіла рознабакова асьвятліць і праз рознасьць падыходаў даць далейшы штуршок для дасьледваньня праз прызму бачаньня праблемы ў розных плашчынях. Вынікі сустрэчы і абмену думкамі паміж гісторыкамі суседніх краінаў і леглі ў аснову выданьня.