en

Голубеў Валянцін

Голубеў Валянцін

Валянцін Фёдаравіч Голубеў (нар. у 1955, г. Крывы Рог, Днепрапятроўская вобласць, Украіна) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук. Старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Працаваў плітачнікам-абліцоўшчыкам ў будаўнічым трэсце ў г. Светлагорску (Гомельская вобласць), служыў у войску. У 1981 г. скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Праходзіў навуковыя стажыроўкі ў Жэнеўскім, Беластоцкім, Варшаўскім, Ягелонскім, Пазнанскім універсітэтах, Вільнюскім педагагічным універсітэце.

У 1990 — 1995 гг. быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь XII склікання, сакратаром пастаяннай камісіі па міжнародных і знешнеэканамічных сувязях. Адзін з аўтараў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. З'яўляўся членам рабочай групы па падрыхтоўцы праекта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г.

У 2006 г. стаў першым лаўрэатам акадэмічнай узнагароды імя Льва Сапегі, прысуджанай вучонай радай з прадстаўнікоў Ягелонскага, Беластоцкага, Варшаўскага, Пазнанскага і Вроцлаўскага універсітэтаў. Даследуе пытанні сацыяльна-эканамічнай і канфесіянальнай гісторыі Беларусі XVI - XVIII стст., культуры, унутранай і знешняй палітыкі Беларусі XX ст.

Голубеў Валянцін :: Publications

Латвия - Беларусь

1918-2018
Герберг А., Голубев В., Екабсонс Э., Кикутс Т., Кириенко В., Королёв М., Королёв С. , Некрасова Т., Тихомиров Анд., и др.

Настоящая книга - первая попытка комплексного и всестороннего описания отношений между Беларусью и Латвией, между белорусами и латышами в XX - начале XXI вв. Авторский коллектив, который состоит из историков, экономистов, философов и социологов двух стран, представил различные аспекты взаимоотношений...… More

Гісторыя Беларусі - даты, падзеі, асобы


Голубеў Валянцін

Валянцін Фёдаравіч Голубеў (нар. 21 чэрвеня 1955, г. Крывы Рог, Днепрапятроўская вобласць, Украіна) — беларускі гісторык, доктар гістарычных навук. Вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Працаваў плітачнікам-абліцоўшчыкам у будаўнічым трэсце ў г. Светлагорску...… More

pdf

Сельская абшчына ў Беларусі ХVІ–ХVІІІ стст.


Голубеў Валянцін

Дадзеная манаграфія – гэта першае даследаванне становішча сялянскай абшчыны ва ўсіх відах феадальнага землеўладання на тэрыторыі Беларусі ў ХVІ-ХVIII стст. Паказана становішча абшчыны ў розных рэгіёнах Беларусі, вызначаны агульныя тэндэнцыі і асаблівасці развіцця ў дзяржаўных, прыватных і царкоўных уладаннях....… More

Нарысы гісторыі беларускай дзяржаўнасці

для сяброў Таварыства аматараў ведаў (філаматаў), выкладчыкаў, слухачоў і выпускнікоў Народнага Універсітэта
Голубеў Валянцін, Кітурка Ірына

У свеце з’яуляецца натуральным, што кожны чалавек можа ацэньваць любую падзею так, як ён яе бачыць, са свайго ўласнага нункту гледжання. Так і ў гісторыі - кожны народ мае права ацэньваць тое, што было раней з пункту гледжання карыснасці ці шкоднасці для яго самаго і яго дзяржавы. На жаль, беларусы ў...… More

Кто есть кто в Беларуси. Хто ёсць хто ў Беларусі. Who is who in Belarus

2001
Голубев В. Ф., Смольский А. А., Тригубович В. А., Федута А. И., Чуйко В. А. - составители

Справочник содержит около 400 кратких биографий людей, активно влияющих на общественно-политическую жизнь Беларуси. Среди них представители исполнительной и законодательной власти, лидеры партий и общественных организаций, деятели науки, культуры, писатели, журналисты......… More

pdf

Сялянскае землеўладанне і землекарыстанне на Беларусі XVI—XVIII стст.


Голубеў Валянцін

Пасьля аднаўленьня незалежнасьці на пачатку 90 гадоў мінулага стагодзьдзя беларуская гісторыяграфія перажыла “росквіт” дасьледваньняў беларускай гісторыі. Тое, пра што маўчалі і цэнзуравалі цягам 70 гадоў савецкай улады пабачыла белы сьвет і адпаведна якраз на той час прыйшліся асноўныя дасьледваньні...… More

Людзі і ўлада Навагрудчыны: гісторыя ўзаемадзеяння

(да 500-годдзя надання Навагрудку прывілея на магдэбургскае права)
Скеп’ян А. А., Даніловіч В. В., Доўнар А. Б. - уклад.

Зборнік прысвечаны розным аспектам развіцця Навагрудскай зямлі і самога горада Навагрудка, змяшчае пашыраныя варыянты дакладаў, якія былі зачытаны на міжнароднай навуковай канферэнцыі. Галоўны блок артыкулаў прысвечаны розным аспектам гісторыі і культуры Навагрудчыны. Разлічаны на прафесійных гісторыкаў...… More

pdf

Białoruskie Zeszyty Historyczne, Беларускі гістарычны зборнік 42


Тэстаменты мяшчан даўно прыцягваюць увагу даследчыкаў. Гістарыяграфія прадстаўлена працамі, якія ахопліваюць розныя аспекты ў вывучэнні дадзенага віду крыніц. Дакументы апошняй волі берасцейскіх мяшчан фрагментарна разглядаліся ў г істарыяграфіі. Асобныя тэстаменты былі надрукаваны. Аднак на сённяшні...… More

Беларускі гістарычны часопіс 5 (178) 2014

навукова-тэарэтычны, навукова-метадычны часопіс

Валянцін Голубеў, Мікола Волкаў, Рэчыца ў часы Вялікага Княства Літоўскага # Андрэй Унучак "На высокі ўзышоў эшафот...": як у БССР адзначаліся памятныя даты з дня смерці Кастуся Каліноўскага" # Уладзімір Бажанаў, Абуджэнне нацыянальнай свядомасці і развіццё беларускага краю: па старонках газеты "Наша...… More

Беларускі гістарычны часопіс 2 (175) 2014

навукова-тэарэтычны, навукова-метадычны часопіс

Звяртаем вашу ўвагу на матэрыялы, змешчаныя ў лютаўскім нумары часопіса. Адкрывае яго артыкул вядомага беларускага даследчыка Валянціна Голубева “Шклоў і шклоўскія ўмацаванні ў XVІI—XVIII стст.”. У ім аўтар адзначае, што многія старонкі гісторыі Шклова да гэтага часу яшчэ не напісаныя. Хоць гэты беларускі...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org