be

Гумянюк Юры

Гумянюк Юры

Юры Гумянюк нарадзіўся 24 верасьня 1969 году ў Гародні. Рэгулярна выступае ў айчынным і замежным друку як паэт і публіцыст з 1990 году. Скончыў аддзяленьне паляністыкі Гарадзенскага дзяржаўнага універсытэту імя Янкі Купалы (1994). Там жа вучыўся ў асьпірантуры. На гарадзенскім абласным радыё рыхтаваў літаратурна-мастацкі радыёчасопіс “Кантэкст” (1991-1994). Працаваў журналістам у газэтах “Пагоня” (1992, 1995-2001) і “День” (2004), зазадчыкам літаратурнай часткі Гарадзенскага абласнога тэатра лялек (1994-2000). З 2002 году – публіцыст беластоцкага месячніка “Czasopis”. Выдаў зборнікі вершаў “Водар цела” (1992), “Твар Тутанхамона” (1994), “Рытуал” (1999), “Лябірынты прывіднага замку” (2000, у суаўтарстве), “Вуліца тыгровых архідэяў” (2003). Аўтар няскончанага раману “Апосталы нірваны” (кн.першая 1995), пастаўленых у Гарадзенскім тэатры лялек п’есаў для дзяцей “Баль у барона Мюнхаўзена” (1993), “Таямніца залатога пярсьцёнку” (1998), “Каляднае падарожжа” (1999), дакумантальнай сагі “Прывід даўніх Крэсаў” (2004-2005), шэрагу крытычных артыкулаў пра літаратуру, выяўленчае мастацтва і тэатар. Сурэдактар літаратурна-мастацкага альманаху “Калосьсе”. Беларускія рок-гурты “Грунвальд”, “Айша” (Jungle X-mas), а таксама асобныя выканаўцы стварылі на тэксты Юрыя Гуменюка каля двух дзесяткаў песень.

Загінуў Юры Гумянюк трагічна 19 студзеня 2013 году.

Гумянюк Юры. Выданьні

Краіна нязьдзейсьненых мараў

Краіна нязьдзейсьненых мараў


Гумянюк Юры

“Краіна нязьдзейсьненых мараў” — першая кніга эсэістыкі Юрыя Гуменкжа. На жаль, ён яе не пабачыць. Амаль два гады таму паэта ня стала. Кніга ўкладзеная і выдадзеная ягонымі сябрамі. Зборнік аб’яднаў эсэістыку Юрыя Гуменюка, якая друкавалася ў 90-х і 00-х гадах у розных пэрыёдыках — часопісах “Калосьсе"... Болей »

Назаві мяне геніем

Назаві мяне геніем

Вершы (1989-2012)
Гумянюк Юры

Юры Гумянюк – паэт наскрозь гарадзенскі. І ня толькі таму, што вобразна-матыўная парадыгма ягоных твораў увабрала ў сябе гукі, колеры, а нават пахі гэтага непаўторнага эўрапейскага гораду. Усе іньшыя ўзроўні мастацка-стваральнай прасторы гумянюкоўскіх тэкстаў таксама жывуць па літаратурных законах, якія... Болей »

Вуліца тыгровых архідэяў
mp3 pdf

Вуліца тыгровых архідэяў

вершы 1987-2003
Гумянюк Юры

Вуліца тыгровых архідэяў Юркі Гумянюка – тытул верша, які даў назву цэламу зборніку. Пад адной вокладкай сабраныя творы, напісаныя ў 1987-2002 гадах. Юрка, як паэт, сталеў, змяняўся, а разам з ім сталела і змянялася яго паэзія. Раннія вершы задзёрыста-правакацыйныя, пазнейшыя – філасофска-разважлівыя... Болей »

Апошняя дэкада
pdf

Апошняя дэкада

крытыка, эсэ, успаміны
Гумянюк Юры

Крытыка эсэ і ўспаміны гарадзенскага паэта Юры Гуменюка, што пабачылі сьвет на прыканцы ХХ стагодзьдзя зьяўляюцца сваеасаблівым падсумаваньнем непаэтычнага даробку апошняга дзесяцігодзьдзя адыйшоўшага стагодзьдзя. У зборнік увайшлі розныя па часе, розныя па зьместах і накірунках творы. Але іх аб’ядноўвае... Болей »

Рытуал
pdf

Рытуал


Гумянюк Юры

Рытуал зборнік вершаў гарадзенскага паэта, “піянера беларускага постмадэрнізму” Юры Гуменюка. Лірычнасьць і гіпербалічнасьць трапных вобразаў мрояў, паўстаюць у творрах паэта, які ў 90-х гадах мінулага стагодзьдзя як вецер уварваўся ў клясычную беларускую літаратуру, ламяючы каноны і закасьцянелыя стэрыятыпы... Болей »

Твар Тутанхамон

Твар Тутанхамон

Вершы, эсэ
Гумянюк Юры

Юры Гумянюк нарадзіўся 24 верасьня 1969 году ў Гародні. Рэгулярна выступае ў айчынным і замежным друку як паэт і публіцыст з 1990 году. Скончыў аддзяленьне паляністыкі Гарадзенскага дзяржаўнага універсытэту імя Янкі Купалы (1994). Там жа вучыўся ў асьпірантуры. На гарадзенскім абласным радыё рыхтаваў... Болей »

Водар цела
pdf

Водар цела

псыхадэлічнае мастацтва
Гумянюк Юры

Зялёнае вока, як люстра ў аўторак, -- згадаць — не згадаеш, вядомая справа. -- Штодня ўспамінаецца цёплае мора — -- налева, направа. -- Зьмярцьвелыя сны, апантаны гадзіньнік. -- што 6 на 12, што 8 на 10. -- Чакаем сумленна на зоркавы вынік: -- зьнясуць галаву ці павесяць? -- А вока... Болей »

Za niebokresem Europy
html

Za niebokresem Europy

Antologia nowej poezji białoruskiej 1987-1997

Literatura — to Ojczyzna. Dla prawdziwego twórcy nie ma różnicy między ideałem narodowym a literackim. My traktujemy go jako najważniejsze literackie wyzwanie. Przybliżamy ten ideał — nie osiągnięty i nieosiągalny — akcjami obywatelskimi i aktami twórczymi. Tak rozpoczyna się manifest literacki „Tutejszych”... Болей »

Дзеяслоў 59
pdf

Дзеяслоў 59

Літаратурна-мастацкі часопіс

Наском чаравіка Славік грэбліва падчапіў Касінера за шчаку, павярнуў тварам да сябе і адпусц іў. Абмяклая і бязво льная , га лава вярну лася да зям лі, ут кну лася носам у жменьку леташняй светла-жоўтай травы. – Гатовы , – прамовіў Славік неслухмянымі, сухімі вуснам і, – не дыхае… – Cыходзім! – скамандаваў... Болей »

Новы замак 2012
pdf

Новы замак 2012

літаратурны альманах
Астравец Сяргей - укл.

У першым выпуску літаратурнага альманаха «Новы Замак» Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз беларускіх пісьменнікаў» прадстаўлены творы дваццаці аднаго аўтара. Апроч вершаў і прозы, публікуюцца таксама пераклады паэзіі, эсэ, крытыка, дзённікі. Назва альманаха мае ўвасабляць духоўныя... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org