be
epub

І я ўспомніў...

Карамазаў Віктар
Навэлы

Быў месяц марац. Не сакавік – марац. Бо ў гэты час па Менску, як і па ўсёй краіне, марцавалі каты. Было сьнежна-сьнежна і чыста-чыста, бо сьнег усю зіму сыпаў ды падмярзаў, не сплываючы, і ў гэтай сьнежнай чысьціні каты схуднелі ад блуду, выстагналіся да хрыпаты, ажно вочы павыкатваліся з калматай поўсьці, паналіваліся жахлівай чырваньню. На небе закрамянела поўня, пачыналася яшчэ адна марцовая ноч, калі з пад’езду шматпавярховіка ў адчыненыя дзьверы выйшлі Рэпка і Птушка, чорныя кошачкі, за імі выскачыў Маркіз, яшчэ нядаўна вясковы закарэлы дварнячок, а з восені сталічны вы-глянцаваны кавалер, і за Маркізам – два вядомыя мастакі прыблізна адных гадоў, для маладзіц яшчэ не перасьпелыя, часова нават не жанатыя. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Карамазаў Віктар
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2005
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2005 by Дзеяслоў; Copyright © 2005 by Віктар Карамазаў; Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Карамазаў Віктар, І я ўспомніў... Навэлы; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 15/2005; с. 88-95
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org