- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Манаграфія Т.Б. Бліновай першая і пакуль што найбольш удалая спроба дасьледаваць дзейнасьць Ордэна езуітаў у Беларусі. Доўгі час сама назва ордэна зьяўлялася складнікам добра вядомай з савецкага мінулага ідэалягемы. Пры гэтым цалкам адкідалася тое, што дзякуючы навучальным установам езуітаў, беларускія землі пазнаёміліся і сталі складовай часткай эўрапейскай цывілізацыі. Сотні школ і калегіюмаў, што адкрыліся на землях Рэчы Паспалітай адлі найноўшыя і даволі прагрэсіўныя для таго часу веды. Створаны для змаганьня з Рэфармацыяй ордэн езуітаў як раз на тэрыторыі Беларусі меў найбольшы посьпех, ня толькі вярнуўшы шляхту ў лона Каталіцкай царквы, але і заклаўшы выдатны падмурак для разьвіцьця навукі і мастацтва. Гэтая манаграфія спрабуе раскрыць для нас ордэн езуітаў без ідэалягічных напластоўваньняў, тым самым праз амаль 200 гадоў рэабілітуючы сам ордэн і іх дзейнасьць на нашай зямлі.