Ігар Мельнікаў: Беларусь не павінна ствараць штучную «Валынь», знішчаючы польскія пахаванні
2022-07-24 21:03
Чарговае пахаванне польскіх жаўнераў было зруйнавана ў вёсцы Стрыеўка на Гарадзеншчыне невядомымі.
Сітуацыю з захаваннем воінскіх магіл у Беларусі і Польшчы пракаментаваў гісторык, папулярызатар беларуска-польскай ваеннай гісторыі Ігар Мельнікаў:
-Польшча нясе адказнасць за стан замежных вайсковых пахаванняў на сваёй тэрыторыі. У гэтым кантэксце абурэнне выклікае сітуацыя з польскімі месцамі нацыянальнай памяці ў Беларусі. Пытанне да чыноўнікаў, асабліва ад турызма. Што вы зрабілі дзеля таго, каб беларусы ездзілі ў Польшчу не толькі на закупы, але таксама і каб наведаць гэтыя самыя могілкі? Пытанне да беларускіх дзяржаўных ідэолагаў. Што вы зрабілі дзеля таго, каб сённяшнія беларусы ведалі пра савецкія вайсковыя могілкі на тэрыторыі Польшчы? Адказ просты. Нічога.
За апошнія месяцы ў Беларусі было апаганена або знішчана з дзясятак польскіх пахаванняў. Таксама ў сацыяльных сетках распаўсюджваецца дзяржаўная прапаганда, якія ачарняе вобраз Арміі Краёвай.
Беларускае Радыё Рацыя