Ігар Палынскі зрабіў унікальны даведнік
2025-12-12 10:33
Беларускі музыка і журналіст Ігар Палынскі разам са сваім партнёрам зрабілі ўнікальны даведнік. Гэта анлайн-даведнік па напісанні і вымаўленні назваў беларускіх населеных пунктаў.
Пра даведнік распавядае Ігар Палынскі:
— Менавіта аформленых як анлайн-база — не было. Гэта першая такая праца. І насамрэч я даволі здзіўлены, што дагэтуль ніхто гэтым не займаўся, бо, як высветлілася за першыя пару дзён працы, гэта вельмі запатрабаваная гісторыя.
Па словах Ігара, у даведніку не толькі напісанне населеных пунктаў, але і іх мясцовыя назвы.
— Мне стала цікава ўвогуле паспрабаваць зразумець, як гэта ўсё працуе, адкуль гэтыя ўсе бяруцца звесткі, хто ў нас займаецца зацвярджэннем гэтых назваў і г. д. Аказалася, што гэта даволі «сырая» гісторыя, бо і заканадаўства беларускае дастаткова хісткае, і акадэмічны слоўнік з назвамі населеных пунктаў не існуе.
Ігар упэўнены, што да працы над даведнікам далучацца таксама беларускія вядомыя філолагі і мовазнаўцы.
Цалкам матэрыял — у далучаным гукавым файле!
Беларускае Радыё Рацыя