- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэта не дапаможнік у перайменаваньні беларускіх вуліцаў, плошчаў і гарадоў, хоць, безумоўна, гэтыя імёны заменяць на шыльдах прозьвішчы камуністычных вампіраў і імпэрскіх пярэваратняў. Гэта не храналягічны даведнік, хоць на «Свабодзе» ўпершыню разам паўсталі сотні постацяў з аўтарскага пантэону XVIII—XXI стагодзьдзяў (далёка ня ўсіх удалося зьмясьціць пад адной вокладкай). Гэта не манаграфія, хоць тут уводзіцца новая пэрыядызацыя нацыянальна-вызвольнага руху, распрацаваныя крытэры, зробленая клясыфікацыя. Гэта не дакумэнтальна-архіўнае дасьледаваньне, хоць даты, месцы і падзеі вывераныя, а многія факты знойдзеныя й апублікаваныя ўпершыню. Гэта не мастацкая проза і не гістарычная эсэістыка, хоць кожны разьдзел чытаецца як маланка і ўражвае як раман. Гэта ня кніга мёртвых, хоць яе складаюць лёсы людзей, якіх ужо няма сярод жывых. Гэта аўтарская энцыкляпэдыя любові да радзімы, волі й незалежнасьці. Гэта вянок нашай свабоды. (Аляксандар Лукашук, Радыё Свабода)