- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выхад кніжкі стаўся вынікам паэтычнага конкурсу, які ладзіў беларускі ПЭН-Цэнтар да стагодзьдзя газэты “Наша Ніва”. Куратары праекту — крытык Ганна Кісьліцына і паэт Андрэй Хадановіч. З 80 дасланых аўтараў журы абрала 22 удзельнікі зь Менску, Віцебску, Магілёва, Мазыра, Крупак, Вітэнбэргу і Берасьця. Імёны фіналістаў: Кірыл Дубоўскі, Сяргей Карбановіч, Алесь Кудрыцкі, Настасься Манцэвіч, Сяржук Мядзьведзеў, Андрэй Пакроўскі, Сірошка Пістончык і Ўласік Смаркач (псэўданімы), Віталь Рыжкоў, Аляксей Сарока, Ганна Серахан, Сяржук Семянюк, Наталка Харытанюк, Юлія Шэдзько, Віктар Ываноў, Юлія Яфімовіч, Андрэй Адамовіч і Віялета Пачкоўская.