be

Іншага канца сьвету ня будзе

Мілаш Чэслаў
Выбраныя творы

У 1987 годзе, калі я ўпершыню прачытаў у Encydopedia Britannika пра ягоны Скуты розум, мне было цяжка паверыць, што ён яшчэ жыве. Менск тады толькі пачынаў адыходзіць ад савецкай анэстэзіі... Штосыіі сьніць, мроіць... фальваркі, ясна панна, Вострая Брама... усё гэта было так далёка, так прамінула... так нерэальна... Мілаш прыходзіў госьцем адтуль, зь мінулага, якое магло бы быць нашай будучыняй. Якое б магло здарыцца з намі — калі б мы захацелі. А магчыма, і здарылася, толькі мы пра гэта ня памяталі, у нашых хрушчоўскіх дворыках, сярод салодкага ампіра імпэрскіх ускраінаў, дзе ўжо даўно нічога не адбывалася. Мы чыталі рознае: Бадлера альбо Мандэльштама, Гёльдэрліна ці Чжуан-Цзы, — але былі перакананыя, што ўсё сапраўднае магчыма недзе там, за даляглядам. Мілаш прыходзіў да нас як чалавек адсюль і вяртаў нас на радзіму, вяртаў нас нам самім, вяртаў нас нашай традыцыі. (Уступ, фрагмент)

Каталёг: Каталёг EEDC
Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Kolegium Europy Wschodniej im. Jana Nowaka-Jeziorańskiego
  • Месца выхаду: Wrocław
  • Дата выхаду: 2006
  • Рэдактар: Хадановіч Андрэй
  • Перакладчык: Баршчэўскі Лявон, Буры Яўген, Бушлякоў Юрась, Мінкін Алег, Разанаў Алесь, Раманоўскі Мікола, Хадановіч Андрэй, Чобат Алесь, Чыквін Ян
  • Выдавец: Kolegium Europy Wschodniej im. Jana Nowaka-Jeziorańskiego
  • Памеры: 352 с.
  • ISBN: 978-83-89185-86-0
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура, Пераклады
  • Кнігазбор:
    • EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: EEDC — 3465
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org