- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У стракатай карціне мадэрністычных з'яў мастацтва XX стагоддзя адметнае месца займае інсіта. Агульнапрызнана, што мастацтва XX стагоддзя развівалася пад знакам прымітывізму. Тэндэнцыі спрашчэння пластычнай мовы асабліва заўважны напачатку складання еўрапейскага авангарду. Адбывалася гэта пад уплывам традыцыйнай культуры ндродаў пазаеўрапейскага рэгіёна, эстэтычнага асэнсавання першабытнага мастацтва і творчасці непрафесійных мастакоў, атрьмаўшай разнастайныя дэфеніцыі, апошняя з которых - інсіта. Характэрнья для яе простасць і непасрэднасць мовы для рафінаванага глядача стала загадкавай і прыцягальнай каштоўнасцю. Цікавасць да яе прывяла да ўзнікнення моды на мастацтва самавукаў, да фарміравання асобнага накірунку мастацтва. На працягу ўсяго стагоддзя ішлі пошукі носьбітаў мастацкай цнатлівасці, у розных краінах збіраліся нацыянальныя калекцыі, вызначаліся лакальныя адметнасці. Паступова адбывалася пераасэнсаванне гісторыі сусветнага мастацтва і разам з класічным мастацтвам сталі вывучацца ўзоры адыходу ад яго нормаў.