- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ці ведаеце вы, што на беларуска-ўкраінскім Палессі з’явіўся новы народ – яцвягі? Пра гэта гаварылася ў апошнія гады існавання СССР. Пра гэты ды іншыя прыёмы нацыянальнай палітыкі ў Савецкім Саюзе, а таксама пра тое, як яна паўплывала на канфлікты ў Крыме і на Данбасе, высвятляем у новым выданні гістарычнага ток-шоу «Intermarium». У супрацьвагу Расейскай імперыі, якую называлі «турмой народаў», савецкае кіраўніцтва абяцала права на самавызначэнне. І ў 1920-я гады, калі пачалася палітыка беларусізацыі ды ўкраінізацыі, гэтае абяцанне сапраўды не выглядала беспадстаўным.