- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Уключэнне беларускіх зямель у склад Расейскай імперыі ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай азначала новыя парадкі ў эканамічнай, рэлігійнай і палітычных сферах. Палітыка русіфікацыі, «разбору шляхты», увядзенне рэкрутчыны і шмат якія іншыя чыннікі справакавалі нацыянальна-вызвольныя паўстанні 1830–31 і 1863–64 гадоў. Для іх задушэння царызм выкарыстаў цэлы комплекс разнастайных захадаў, галоўная роля ў якіх, вядома ж, належала войску. Але справу, распачатую казацкімі штыкамі, працягвалі расейскія законы і чыноўнікі.