- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Навіна пра тое, што рыхтуецца далучэнне Случчыны да савецкай дзяржавы, сталася каталізатарам, які падштурхнуў мясцовых жыхароў узяцца за зброю. Якія паралелі Слуцкага збройнага чыну з сённяшнім днём? Высвятляем у праграме «Intermarium». Збройны выступ на Случчыне ўвосень ды ўзімку 1920 года быў выкліканы шэрагам прычынаў як унутранага, гэтак і вонкавапалітычнага характару. Сярод асноўных чыннікаў, якія падштурхнулі да ўзброенага супраціву, было нацыянальнае абуджэнне беларусаў, вынікам чаго стала стварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі.