Іван Краскоўскі – ураджэнец Падляшша, першы амбасадар Украіны ў Грузіі
2022-03-30 20:25
Іван Краскоўскі ствараў дыпламатычную службу Украінскай Народанай Рэспублікіб будучы адначасова першым амбасадарам Украіны на Каўказе.
Кнігу «Іван Краскоўскі. У службе Беларусі і Украіне» выдала беластоцкае Беларускае гістарычнае таварыства. Яе герой – народжаны ў Дубічах Царкоўных на Падляшшы сын праваслаўнага святара, які меў магчымасць прымаць удзел у нацыянальных рухах Беларусі і Украіны на пачатку мінулага стагоддзя. Іван Краскоўскі ствараў дыпламатычную службу Украінскай Народанай Рэспублікіб будучы адначасова першым амбасадарам Украіны на Каўказе.
На думку цяперашняга амбасадара Польшчы ў Грузіі Мар'юша Машкевіча, важным было прадставіць гэтую кнігу ва ўніверсітэтах Тбілісі і Батумі.
У Тбілісі на прэзентацыі, выдадзенай у Беластоку кнігі «Іван Краскоўскі. У службе Беларусі і Украіне» , з мікрафонам у руках пабываў наш падляшскі карэспандэнт Яраслаў Іванюк.
эж