- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нарыс «Плыве з-пад Сьвятое Гары Нёман» прысьвечаны паходжаньню і лёсу геаграфічных назоваў на Беларусі, паводля навуковых дадзеных і народных паданьняў. У нарысе прыгадваецца больш за 500 нашых назоваў — гарады, мястэчкі, паасобныя гістарычныя вёскі, гарадзішчы, крушні замкаў, узвышшы, вазёры, рэкі... Болей »
Са старонакДаведніку «Дэмакратычная апазыцыя Бсларусі: 1956-1991» паўстае гісторыя незалежнага беларускага грамадзтва ў ягоных спробах супрацьстаяць татальнасьці. Гэта мірная барацьба за правы асобы, за свабоду творчасьці, за шанец для сваёй краіны. Людзі, якія бралі ўдзел у тагачасных дэмакратычных... Болей »
У каталёзе «Пазацэнзурны пэрыядычны друк Беларусі (1971 -1990)» пададзеныя тытулы і праанатаваныя ўсе нумары непадцэнзурных выданьняў, якія выходзілі пэрыядычна, альбо выданьне якіх распачыналася як пэрыёдыкаў. Каталёг сьведчыць пра існаваньне традыцыяў вольнага слова і незалежных грамадзкіх ініцыятываўу... Болей »
Кніга Аляксея Каўкі, што пабачыла сьвет ў 1998 стала зборам твора аўтара розных па тэматыцы, але аб’яднаных адной тэмай любоўю да роднай Беларусі. У сваіх публікацыях, што друкаваліся ў розных выданьнях як самой Беларусі, гэтак і ўсходняй суседкі спадар Аляксей спрабуе адкрыць і наблізіць да нас постаці... Болей »
Кнігу, якая выходзіць у дзвюх частках, склалі цікавыя, спазнаваўчыя і надзвычай багата ілюстраваныя апавяданні з гісторыі Беларусі. Першая частка ахоплівае час ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя. Для дзяцей, падлеткаў і ўсіх, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй і культурай у папулярным выкладзе.... Болей »
Кніга даследчыка фальклору, выкладчыка Варшаўскага універсітэта Аляксандра Баршчэўскага прысвечана даследаванням традыцый і абраднасці беларусаў, якія пражываюць ва ўсходняй частцы Польшчы, на Беласточчыне. Самабытная культура народа асвятлаецца праз прызмат каляндарна-радзінных свят і абрадаў. Дакладна... Болей »
У гэтую кніжку ўключаныя найбольш яркія археалягічныя адкрыцьці 1970-1990-х гадоў. Пра большасьць зь іх нашыя суайчыньнікі маглі бадай толькі чуць з кароткіх паведамленьняў сусьветных інфармацыйных службаў. Толькі найбольш дасьведчаныя ды цікаўныя, а таксама зарыентаваныя на пошук спэцыяльнай замежнай... Болей »
Мусульманамі ў Беларусі спачатна былі так-званыя Татары. Зьяўляліся яны ў Беларусі або як палоньнікі, узядзеныя на вайне, або як палітычныя ўцекачы, а напару былі й самахвотныя колёністыя з татарскіх аддзелаў, памагаючых Беларусам у вайне ix з суседзьмі. Першыя весьці аб Татарах у Беларусі ё ўжо з пачатку... Болей »
Як толькі Беларусь лучыла (трапіла, папала) пад Маскоўшчыну, дык Маскалі заўсёды Беларусаў перасьледавалі. Перасьледаваў раней царскі ўрад, а з 1918 году перасьлядуюць Беларусаў маскоўскія комуністыя. У 1923-1928 г. г. у БСРР (Беларускай Соцыялістычнай Радавай Рэспубліццы) была беларускаму жыцьцю некаторая... Болей »
У кнігу ўвайшлі лепшыя літаратуразнаўчыя і гісторыка-культурныя творы аўтара — яго першая кніга «Творчае пабрацімства», прысвечаная беларуска-польскім літаратурным узаемасувязям ХІХ ст., скарочаны варыянт даследавання «Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII ст.», апісанні пошукаў, знаходак... Болей »