![]() |
![]() |
У вашых руках кніга рэдкаснага жанру — зборнік ліставанняў чалавека, беларуса, з інстанцыямі па статусе беларускімі, але па сваёй дзейнасці пераважна антыбеларускімі, хаця і тут ёсць прыемныя выключэнні. Размова ідзе пра камфортнасць ці дыскамфортнасць пражывання беларуса на сваёй зямлі, пра яго змаганне з бюракратычнай сістэмай за беларускую мову, якая спрабуе выжыць ужо 320 гадоў, і пра маральны змест барацьбы за яе. Кніга будзе карыс... Болей »
У асноўным этнічная тэрыторыя беларусаў склалася ў другой палове ХІХ ст., калі ўсе беларускія землі знаходзіліся ў складзе Расійскай імперыі. У гэты час расійскія навукоўцы прызналі існаванне самабытнага славянскага народа пад новай назвай “беларусы”. Гэты тэрмін стаў новым палітонімам, які замяніў старую назву “літвіны”. Падчас перапісу 1897 г. беларусы заявілі пра сябе на ўвесь голас. Адпаведна, сталі з’яўляцца мапы, дзе як беларускія... Болей »
Слоўнік уяўляе сабой першую спробу стварэння папулярнага практычнага літоўска-беларускага і беларуска-літоўскага слоўніка. У выглядзе адпаведных пазнак і табліц пададзены мінімум самай неабходнай граматычнай інфармацыі. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў. Болей »
Утрымоўвае 8000 словаў і словазлучэнняў сучаснай вайсковай і побытавай лексікі. Прызначаны для вайскоўцаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, памежных і ўнутраных войскаў. выкладчыкаў і навучэнцаў вайсковых і цывільных навучальных установаў, а таксама для настаўнікаў фізкультуры і данаборнай падрыхтоўкі беларускіх школаў і сярэдніх спецыяльных навучальных установаў. Болей »
Другая кніга нарысаў пра беларускую мову, што гучалі на хвалях і публікаваліся на сайце Радыё Свабода пачынаючы з 2014 г. (Першая кніга выбраных тэкстаў гэтай сэрыі „Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам“ выйшла ў „Бібліятэцы Свабоды“ ў 2016 г.) Кніга інтрыгуе чытача невядомымі або наноў адкрытымі фактамі пра нашую мову ды яе багацьцямі, нязмушана натхняючы прыгожа гаварыць па-беларуску. Болей »
Нельга быць беларусам, жыць у Празе і не выдаваць кніг. Беларуская служба — адзіная з трох дзясяткаў рэдакцыяў Радыё Свабода, што мае сваю бібліятэку. Першая кніга «Бібліятэкі Свабоды» пабачыла сьвет у 2002 годзе. «Верш на Свабоду» склалі 365 твораў. Напісаныя слухачамі радыё, яны гучалі ў этэры штодня ўвесь 2001 год. Сярод аўтараў былі нобэлеўскія ляўрэаты і паэты-выгнаньнікі, самаму маладому было 10 гадоў, найстарэйшаму — 92. Валянці... Болей »
«Жывая мова» Юрася Бушлякова – калекцыя практычных эсэ пра тое, як гаварыць па-беларуску правільна і прыгожа. Цягам сваёй рэдактарскай працы на Радыё Свабода аўтар выяўляў складаныя, спрэчныя ці памылковыя моманты ў жывой мове, аналізаваў іх і даваў парады, якія склалі цыкл радыёперадачаў і леглі ў аснову кнігі. Болей »
Слоўнік змяшчае каля 8 тыс. слоў. У ім прыводзяцца і тлумачацца цяжкія выпадкі словаўжывання, формаўтварэння, акцэнталогіі і спалучэння слоў у беларускай мове. Адрасуецца выкладчыкам беларускай мовы ВНУ сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў і сярэдніх школ, студэнтам-філолагам, работнікам выдавецтваў, радыё і тэлебачання рэспублікі. Болей »
У слоўнік уключаны звыш 2000 антанімічных пар. Значэнні антонімаў вытлумачваюцца і ілюструюцца прыкладамі з твораў мастацкай літаратуры, публіцыстыкі і перыядычнага друку, а таксама фразеалагічнымі словазлучэннямі, прыказкамі і прымаўкамі. У асобных выпадках сэнсавая супрацьлегласць тлумачыцца пры дапамозе сінонімаў. Для спецыялістаў-філолагаў перакладчыкаў, работнікаў друку і радыё, а таксама шырокага кола чытачоў. Болей »
Паэзія Яна Чыквіна па сутнасці філасофская паэзія. Яна вяртае нашую паэзію ў лона еўрапейскай паэзіі, да вопыту Максіма Багдановіча. Экзістэнцыянальна яна адрозная ад нашай сённяшняй паэзіі, калі хочаце — нават запярэчвае яе матэрыялістычную аснову, яна ў нашай паэзіі — як бы новая планета, хоць яшчэ і не адкрытая. Паэзія Чыквіна сімвалічная, метафарычная, як і належыцца быць сапраўднай паэзіі. Я назваў паэзію Яна Чыквіна еўрапейскай па... Болей »