- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Як вылупяцца з яйкаў, яны аднолькава пацешныя, іх прыемна браць у рукі, падносіць да твару, лавіць вуснамі маленькія дзюбы, што ўмомант ажываюць і пачынаюць працэджваць сліну. Гэта казытліва-прыемна, і жывы камячок у руках напаўняе сэрца чуйнасцю і адказнасцю — адказнасцю за жыццё. Потым качаняты пагубляюць у траве пяшчотны пух, нягегла па-выцягваюцца іх шыйкі, забрудзяцца жывоцікі. Але і тады Лёшка будзе любіць іх усіх разам і кожнага паасобку. Яны растуць у яго на вачах, калі не сказаць — на руках. Гэта для іншых яны будуць усе аднолькавымі, а хлопец цішком ад усіх надае мянушкі кож¬наму качаняці. (фрагмент)