be

Календарыум Беларускага календара

1970

Дуга — неабходная частка вупражы. На Падляшшы спрадвечна яна выконваецца з ясеню, ляшчыны, берасту, згінаючы іх па адпаведнай форме, а пасля высушваючы на сонцы. Але дуга пры змене надвор’я часта выпрошчваецца і тады цяжка запрэгчы каня. Бывае і горшае: дуга зламалася, купіць няма дзе, а ехаць трэба. У такіх выпадках сяляне прымацоўваюць да сцяны будынку прыладу (глядзі на здымку, зробленым у Паўночным Востраве ў Аляксея Куршаля). У дзве ніжнія дзіркі з левага боку ўкладаем моцныя калкі, пасля паміж іх і прыладай усоўваем канец грабчака. Узяўшыся за другі яго канец, гнем і паволі закладваем калочкі ў чарговыя дзіркі. Сагнуты такім чынам грабчак пакідаем сохнуць. А потым засталося толькі ,дугу абцясаць, памаляваць, зрабіць на яе канцах зарубкі, дапасаваныя да таўшчыні аглабель і прымацаваць чырвонае «адблясковае» шкельца. Новая дуга гатова. (Фота і тэкст — У. Юзвюк)

Каталёг: Каталёг БГТ
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускае грамадска-культурнае таварыства
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 1969
  • Выдавец: Беларускае грамадска-культурнае таварыства
  • Катэгорыя: Этнаграфія, Культура, Грамадзтва
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 4774
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org