- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Напісаны ў бліскучым літаратурным стылі аўтабіяграфічны раман Жо Лангеравай (1912—1990) распавядае пра няпросты лёс, які выпаў на долю аўтаркі: ад поўных наіўнымі надзеямі даваенных гадоў да цяжкіх часоў эміграцыі ў ЗША падчас фашысцкае акупацыі, не меней жорсткага перыяду пасля вяртання ў сталінізаваную Чэхаславакію, дзе па надуманым абвінавачанні быў арыштаваны яе муж, да адлігі 1960-х і Пражскай вясны, а з ёю новай акупацыі, гэтым разам савецкай, і новай эміграцыі, ужо канчатковай, — у Швецыю. Намаляваная аўтарам карціна, якая ёсць адбіткам асноўных падзеяў ХХ стагоддзя, не пакідае абыякавым ніводнага чытача.