- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прыступаючы да разьвіцьця нашых уяўленьняў аб мастацтве, мы лічым, што ня трэба зьвяртацца да думкі эстэтыкаў, што залішне зьбіраць розныя меркаваньні й прысуды, ня думаем таксама, што абвяшчаем нешта зусім новае, аднак, стоячы на чале часопісу, надаючы яму характар, трэба ж акрэсьліць прынцыповы кірунак, у якім гэты часопіс будзе весьціся (...) Мастацтва, як ужо гаварылася, гэта адтварэньне жыцьця душы ва ўсіх яе праявах, незалежна ад таго, добрыя яны ці злыя, брыдкія ці пекныя. Гэта й ёсьць прынцыповы пункт нашай эстэтыкі. Мастацтва ўчарашняе было на паслугах так званай маральнасьці. (Станіслаў Пшыбышэўскі, Confiteor, фрагмент)