- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Калосьсе» — літаратурна-навуковы часопіс. Выдаваўся з 1935 па 1939 у Вільні Беларускім інстытутам гаспадаркі і культуры. Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры (БІГіК) (26 траўня 1926 — 4 сьнежня 1936) — асьветніцкая арганізацыя Заходняй Беларусі. Створана ў Вільні й Варшаве дзеячамі Беларускага Сялянскага Саюзу (БСС) і Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі (БХД) ў процівагу КПЗБ і Таварыству Беларускай Школы (ТБШ). Дзейнічаў пад кіраўніцтвам БХД, якое ў 1934 было ператворана ў Беларускае Нацыянальнае Аб’яднаньне (часопіс адлічбоўваўся з асобнікаў з прыватнага архіву Георгія Валкавыцкага).