Каля сотні бежанцаў не можа перасекчы мяжу
2020-06-02 22:08
Каля сотні чалавек не можа перасекчы беларуска-польскую мяжу. У сувязі з пандэміяй абвастрылася пытанне правоў бежанцаў.
Каля сотні грамадзянаў іншых краінаў зараз знаходзіцца ў Берасці ў чаканні прытулку ў Еўропе.
Большасць з іх пакуль зышла на самаізаляцыю і мае патрэбы ў леках і адзенні, адзначыла каардынатарка накірунку абароны правоў чалавека замежных грамадзянаў і асоб без грамадзянства Human Constanta Эніра Браніцкая:
– Можна сказаць, што гэта права — права прасіць прытулак, сапраўды, нейкім чынам можа быць абмежаваным у сітуацыі такіх экстраных як надзвычайная сітуацыя ці нешта накшталт таго. Але ў той жа час дзяржава павінна прадугледзець іншыя варыянты, як, напрыклад, нейкія каранцінныя меры на мяжы ці нешта яшчэ. І ў цэлым не павінны так адвольна закрываць свае межы.
Мы спрабуем максімальна адсочваць сітуацыю, нават глядзім, ці хапае прадуктаў. Зараз крытычных момантаў няма, але яны магчымыя, дадала Эніра Браніцкая.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце