- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У працэсе выдання гэтай кніжкі аўтар яе часта заўважаў на тварах машыністкі, лінатыпістаў, карэктараў усмешкі, чуў смех. — Скажыце, калі ласка, — пыталі яны аўтара,— Астроўскі, Абрамчык, Кушаль, Куліковіч, Станкевіч, Мярляк і ішпыя «героі» твора — гэта выдуманыя ці рэальныя людзі? — Не, гэта не выдуманыя прозвішчы, — адказваў аўтар, — I тое, што яны рабілі ў час вайны і робяць у сучасны момант за мяжой, не выдумана аўтарам. Нават тое, што яны гаварылі і гавораць цяпер, узята з іх прамоў, артыкулаў, змешчаных у друку ў час гітлераўскай акупацыі і пасля вайны, а таксама задісана з расказаў людзей і пісем суайчыннікаў, якія ведаюць гэтых беларускіх буржуазных нацыяналістаў, або, як мы іх называем, бебурнацаў. (Л. Прокша, Прадмова, фрагмэнт)