- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На 39-ым кіламетры шашы, што вядзе ад Брэста да Белавежскай пушчы, стаіць невялікі, утульны гарадок Камянец. Хай сабе мэта вашага падарожжа—палюбавацца запаветным цудам беларускай прыроды, не спяшайцеся хутчэй праімчацца міма, затрымайцеся ў Камянцы хоць ненадоўга. Сустрэчныя абавязкова падкажуць, як знайсці знакамітую вежу—гонар гараджан. І вось вы стаіце перад унікальным помнікам абарончага дойлідства ўсходніх славян, зачараваныя яго суровай прыгажосцю. Дакраніцеся да цаглін. Ці не здаецца вам, што яны захоўваюць цеплыню рук старажытных будаўнікоў? А мабыць, вам памроілася, быццам непахісныя сцены ўздрыгваюць? Гэта дрэмле ў іх памяць пра даўнія грозныя бітвы.