- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У атмасфэры гарачых мэрытарычных дыскусіяў, кампэтэнцыйных спрэчкаў, эканамічнае канкурэнцыі й вялізарнага энтузіязму нараджалася польскае радыёвяшчаньне. Усё пачалося ў асяродзьдзі варшаўскае тэхнічнае інтэлігенцыі, зьвязанае з вайсковымі коламі. Першапраходцы радыёвяшчаньня ў Польшчы зрабілі немалы высілак, каб зь невядомага тэхнічнага вынаходзтва, якое было прыгоднае ў акопах I сусьветнае вайны, зрабіць сродак грамадзкае камунікацыі. Былі гэта інжынеры электратэхнікі, згуртаваныя ў Аб'яднаньні Польскіх Электрыкаў, якое ўжо 1921 г. прыняло пастанову аб неабходнасьці наладжаньня школьніцтва ў гэтай новай галіне, а неўзабаве выдзяліла сярод сябе аддзельнае Аб'яднаньне Польскіх Радыётэхнікаў. (фрагмент)