- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Галоўны герой твора – маленькі хлопчык, які жыве з бабуляй ды дзядулем і слухае ад апошняга незлічоныя гісторыі – паданні – сямейныя ўспаміны, біблейныя і талмудычныя казанні ды гістарычныя апісанні – што сплятаюцца ў ягоным уяўленні ў суцэльны сямейны раман. У гэтым расповедзе слова набрыняе рэальнасцю – і хлопчыкаў бацька, які здрадзіў сваёй сям’і, таксама абвешчаны здраднікам водле закона. Прывучаны да шчырасці і свабоды выяўлення показкамі дзядулі хлопчык праўдзіва сведчыць пра жорсткі і жахлівы свет, у якім жывуць дарослыя. Паводле аўтарскага стыля творы Петэра Надаша магчыма параўнаць з творамі Ісаака Бабеля, Салмана Рушдзі і Італё Кальвіна, што надае яму славу аднога з выбітных сучасных эўрапейскіх раманістаў.