be
pdf

Кансерватызм

Нісбэт Робэрт
мара і рэальнасць

Кансерватызм, разам з лібералізмам і сацыялізмам — тры буйнейшыя палітычныя ідэалогіі Захаду двух апошніх стагоддзяў. Я разумею, што некаторыя даследнікі ўстрымаліся б ад ужывання тэрміну «ідэалогія» ў дачыненні да кансерватызму, зыходзячы з таго, што гэтая філасофія па сваёй натуры не накіраваная на дзейнасць і змены, што мусіць быць уласціва любой сапраўднай ідэалогіі. Аднак, такое разуменне тэрміну «ідэалогія» вузкае і абмежаванае. Пакідаючы ўбаку адпаведны гэтаму тэрміну гістарычны сэнс (у часы Напалеона слова «ідэалогія» мела значэнне негатыўнай характарыстыкі пэўнай сукупнасці ідэяў, а Марксам яно выкарыстоўвалася для назову калектыўнай свядомасці грамадскага класу), трэба адзначыць, што ў нашыя часы сэнс гэтага тэрміну дастаткова зразумелы і акрэслены. Кажучы сцісла, ідэалогія — гэта ўпарадкаваная сістэма маральных, эканамічных, грамадскіх і культурных ідэяў, якія маюць трывалую і безумоўную сувязь з палітыкай і пэўнымі палітычнымі сіламі, а канкрэтней, з тымі сіламі, якія робяць магчымай перамогу гэтай сістэмы ідэяў. Ідэалогія, у адрозненне ад нетрывалай часовай пазіцыі, існуе доўгі чаc, мае сваіх носьбітаў і абаронцаў і вызначаецца значнай ступенню афіцыйнасці. Звычайна сярод яе прыхільнікаў знаходзяцца харызматычныя фігуры, кшталту Бёрка, Дызраэлі, Чэрчыля і г.д., сярод кансерватараў і аналагічных ім постацяў у стане лібералаў і сацыялістаў. (Прадмова, фрагмэнт)

Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Фрагмэнты, Віленскі клюб
  • Месца выхаду: Менск-Вільня
  • Дата выхаду: 2000
  • Выдавец: Фрагмэнты, Віленскі клюб
  • Памеры: 130с.
  • ISBN: 9955-437-00-6
  • Катэгорыя: Палітыка, Грамадзтва
  • Copyright: © 1986 by Robert Nisbet, 1997 by БФС - пераклад, Фрагмэнты, А. Фядорчанка - вокладка
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ, Каталёг EEDC
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 4845, EEDC — 1355
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org