be
pdf

Кансьпіратар Беларускі

Непасрэдным узорам для “Кансьпіратара Беларускага” стаў “Малы кансьпіратар”, які ў часы ваеннага становішча 1980-х дапамагаў польскай апазыцыі разумна змагацца з дыктатурай. Нават некаторыя вытрымкі з “Малога” зьмешчаны ў “Кансьпіратары Беларускім”. Але гэта зусім самастойнае выданьне, бо ўлічвае як сучасныя беларускія рэаліі, так і наступствы тэхнічнага прагрэсу. Ці не галоўная ўвага зьвернутая ў кнізе на наладжваньне інфармацыйнай працы, абароне носьбітаў інфармацыі і сродкаў камунікацыі. Распавядаецца пра выкарыстаньне даступных паспалітаму чалавеку шыфравальных і маскавальных прыстасаваньняў, прынцыпы вырабу, захаваньня і распаўсюду друкаванай прадукцыі, асновы вядзеньня электроннай перапіскі і выкарыстаньня тэлефонаў ва ўмовах татальнага сачэньня і перасьледу. Даюцца парады, як мінімізаваць наступствы канфіскацыі носьбітаў інфармацыі і кампутарнага абсталяваньня. Асобная ўвага надаецца пытаньням бясьпекі ў памяшканьнях нелегальных арганізацыяў. Выкладзеныя падставовыя правілы паводзінаў падчас ператрусаў, допытаў, затрыманьняў і іншых сьледчых дзеяньняў. Даюцца парады, як не зрабіцца ахвярай брудных правакацыяў з боку спэцслужбаў, такіх як падкідваньня зброі, фальшывых грошаў альбо наркотыкаў. Але варта памятаць адную важную параду “Кансьпіратара” – трэба імкунцца максымальна выкарыстоўваць прававыя сродкі абароны.

  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2005
  • Катэгорыя: Палітыка, Правы чалавека, Грамадзтва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ, Каталёг EEDC, Прыватны каталёг
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 4025, EEDC — 2658, 2658-2
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org