“Караткевіч стварыў тую Беларусь, якой можна захапіцца”
2025-12-01 13:13
У Варшаве, Гданьску і іншых гарадах Польшчы адбыліся вечары, прысвечаныя 95-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. На імпрэзах чыталі вершы паэта і распавядалі пра яго жыццё і творчасць.
Пра след пісьменніка ў беларускай гісторыі распавядае прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінету па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі:
- Уладзімір Караткевіч — гэта сапраўдны здабытак беларускай зямлі. Гэта пісьменнік, паэт, які здолеў стварыць для нас той вобраз Беларусі, якім мы ганарымся, па якім мы адшукваем свае карані. І гэта быў напэўна першы, хто стварыў тую Беларусь, якой можна захапіцца і ў якой хацелася б жыць.
Цалкам матэрыял — у далучаным гукавым файле!
Беларускае Радыё Рацыя