- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Неаспрэчная функцыя друкаваных сродкаў масавай інфармацыі ў тым, што менавіта яны найбольш яскрава адлюстроўваюць жыццё грамадства, аб'ектыўна асвятляюць тыя або іншыя падзеі. Існаванне тыднёвіка "Ніва" на Беласточчыне само па сабе ўнікальна. Гэта сведчанне існавання тут беларусаў. Гартаючы старонкі газеты можна даведацца практычна пра ўсё, што адбываецца, што адбывалася. Гэта своеасаблівая гісторыя, сабраная журналістамі. З гэтай нагоды праграмная рада тыднёвіка стварыла выданне "Карэспандэнт праўду піша. Анталогія ніўскіх допісаў (1956-2005)". У зборнік увайшлі найбольш цікавыя і важныя паведамленні аўтараў. Умоўна кніга падзелена на пяць частак, кожная з якіх апавядае пэўнаму храналагічнаму перыяду. Кніга можа служыць добрай крыніцай ведаў для даследчыкаў-гісторыкаў, а таксама стаць укладам у развіццё культуры беларусаў на Падляшшы.