«Занзібар. Сталенне маладой душы» — Сяргей Дубавец (выдавецтва «Вясна»);
«Перамена месцаў» — Югася Каляда (выдавецтва «Пфляўмбаўм»);
«Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў» — Анка Упала (выдавецтва «Alena Kazlova»);
«Забойства на вуліцы Макаёнка» — Клёк Штучны (аўдыявыдавецтва «Audiobooks. by» і выдавецтва «Янушкевіч»).
Журы прэміі падзялілася ўласнымі ўражаннямі ад адбору і адзначыла, што працаваць сёлета было і нялёгка, і радасна:
«Нялёгка — бо маем моцны, розны паводле тэматыкі і жанраў спіс намінантаў, якія часам адно аднаму дыхаюць у патыліцу. Даводзіцца па некалькі разоў перагалосаўваць, таму што кнігі набіраюць роўную колькасць балаў. Яшчэ на этапе складання доўгага спісу давялося ўключыць туды не 12, як звычайна, а 13 пазіцый. Далей змаганне толькі абвастрылася. Радасна — бо прэмія будзе ўручацца ўжо чатырнаццаты раз. Жыве прэмія Ежы Гедройця! Жыве беларускае прыгожае пісьменства!»
Мы ўжо адкрылі адну з таямніц: прэмія вернецца на бераг Балтыйскага мора. Сябры і партнёры літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця падтрымалі нашае вяртанне ў Гданьск, дзе стануць вядомыя пераможца і ўладальнікі другога і трэцяга месца.
Калі: 15 лістапада 2025 года (субота)
Дзе: Еўрапейскі цэнтр салідарнасці, Гданьск, Польшча (plac Solidarności, 1)
Гэта будзе сапраўднае свята беларускага слова: урачыстая цырымонія, сустрэчы, дыскусіі, жывыя размовы пра літаратуру і яе будучыню. Уваход на ўсе імпрэзы вольны!
Занатуйце дату, сачыце за нашымі навінамі — і рыхтуйцеся да сюрпрызаў!
Што такое літаратурная прэмія імя Ежы Гедройця?
Прэмія была заснавана ў 2012 годзе і сёння з’яўляецца адной з найважнейшых культурных узнагарод Беларусі. Яна адзначае выбітныя творы мастацкай і дакументальнай прозы, падтрымлівае аўтараў і аўтарак, фармуе вобраз сучаснай беларускай літаратуры.
Публічныя сябры журы
Катажына Дрозд-Урбаньска — беларусістка, літаратуразнаўца, ад’юнкт кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта;
Сяргей Кавалёў — літаратуразнаўца, крытык, драматург, галоўны рэдактар часопіса «Studia Białorutenistyczne»;