be

Касцюкевіч Павал

Касцюкевіч Павал

Павал Касцюкевіч – нарадзіўся 24 мая 1979 у Мінску — пісьменнік, перакладчык сучаснай ізраільскай, брытанскай і амерыканскай прозы.

Скончыў псіхалагічна-сацыялагічны факультэт Тэль-Авіўскага Акадэмічнага каледжа, таксама вывучаў рэкламную справу. У 2008 годзе вярнуўся ў Мінск. Працаваў у «Нашай Ніве»; з 2011 да 2021 году — арт-дырэктар кнігарні «Логвінаў».

У сакавіку 2012 года стаў першым лаўрэатам Прэміі імя Ежы Гедройца за кнігу кароткіх апавяданняў «Зборная РБ па негалоўных відах спорту». У 2017 яго раман, сямейная сага “План Бабарозы” была прызнаная найлепшай кнігі прозы паводле “Радыё Свабоды”. У 2019 годзе — адзін з лаўрэатаў прэміі «Празрысты ЭОЛ» за пераклад з іўрыта шэрагу апавяданняў Узі Вайля.

Асіёрылаг-аматар. Выдаў эсэістычную кнігу “Бульба ў райскім садзе. Беларускі праваднік па Старым Запавеце (ТаНаХу)” пра суплёт беларускай і блізкаўсходняй культуры і гісторыі.

Пераклаў творы Курта Вонегута, Этгара Керэта, Джэрома Клапка Джэрома, Амаса Оза, Дугласа Адамса, Мэндэлэ Мойхер-Сфорыма, Мэіра Шалева і Эліз Манро.

Касцюкевіч Павал. Выданьні

План Бабарозы
mp3

План Бабарозы

Сямейная сага
Касцюкевіч Павал

Гісторыя сям’і, пяцёх пакаленняў менчукоў, распаведзеная мужчынам, які хлопчыкам, падлеткам і маладзёнам жыў збольшага ў кватэрах дзядоў і бабуль, дзе гадаваўся, асланёны ценем іхных постацяў. Ягоны свет – гэта дзядоўскі свет. Зачараванае кола сямейных міфаў і паданняў, шчымлівых адкрыццяў, пякучых прызнанняў... Болей »

Мой дзед вадзіў палюбоўніц у цырк
epub

Мой дзед вадзіў палюбоўніц у цырк

Аповед
Касцюкевіч Павал

Мой дзед, Імануіл Велікоўскі, вадзіў палюбоўніц у цырк. Перад спатканнем ён загадзя купляў два квіткі. Прагуляўшыся па набярэжнай Свіслачы і расказаўшы фрашкі з багатай адвакацкай практыкі, дзед паціху накіроўваў шпацыр у бок парка культуры і адпачынку. Калі яны з палюбоўніцай праходзілі ў тунэлі пад... Болей »

Мяне вучыў ангельскай Лі Харві Освальд
epub

Мяне вучыў ангельскай Лі Харві Освальд

Аповед
Касцюкевіч Павал

У пачатку васьмідзясятых, за Андропавым, сталі ладзіць аблавы на дармаедаў у месцах культурнага адпачынку. На дзённыя прадстаўленні ў цырк пачалі прыходзіць міліцыянты ды іх памочнікі. Дружыннікі, людзі з чырвонымі павязкамі на рукавах, якія патрабавалі дакументы і запісвалі ўсіх прагульшчыкаў у непрыемныя... Болей »

Бульба ў райскім садзе
pdf

Бульба ў райскім садзе

беларускі праваднік па Старым Запавеце (ТаНаХу)
Касцюкевіч Павал

Ці расла ў Эдэме бульба? Хто плаціў за камунальныя паслугі Адама і Евы? Як сталася, што цар Давід зрабіўся першым партызанам і рэкецірам у гісторыі чалавецтва? Чаму грамадзянін БНР, паэт Хаім-Нахман Бялік, так і не адрадзіў біблійны іўрыт? Што агульнага ў «Песні песняў» з «Песняй пра зубра»? 500 гадоў... Болей »

План Бабарозы
pdf

План Бабарозы

Сямейная сага
Касцюкевіч Павал

Гісторыя сям’і, пяцёх пакаленняў менчукоў, распаведзеная мужчынам, які хлопчыкам, падлеткам і маладзёнам жыў збольшага ў кватэрах дзядоў і бабуль, дзе гадаваўся, асланёны ценем іхных постацяў. Ягоны свет – гэта дзядоўскі свет. Зачараванае кола сямейных міфаў і паданняў, шчымлівых адкрыццяў, пякучых прызнанняў... Болей »

Зборная РБ па негалоўных відах спорту
pdf

Зборная РБ па негалоўных відах спорту

апавяданні
Касцюкевіч Павал

У кнізе сабраныя апавяданні, якія праліваюць святло на неасветленае ў афіцыйных СМІ жыццё шараговых беларусаў: мінскіх кухарак-прарочыц, смаргонскіх кантрабандыстак і гарадзенскіх спартоўцаў-алкаголікаў. Часам рэчаіснасць паварочваецца сумным, часам - абсурдным, а найчасцей камедным бокам. Кніга названая... Болей »

Дзеяслоў 101
pdf

Дзеяслоў 101

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »

Маладосць 4 (749) 2016
pdf

Маладосць 4 (749) 2016

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

«З гэтага здымка канца 1920-х на нас глядзяць тры браты Плаўнікі. У цэнтры Самуіл — старэйшы і самы вядомы. Ён увайшоў у гісторыю беларускай літаратуры пад псеўданімам Змітрок Бядуля. Але наўрад ці ўсе аматары яго творчасці ведаюць, што малодшы брат Ізраіль (на здымку справа) таксама пісаў вершы і актыўна... Болей »

Дзеяслоў 61
pdf

Дзеяслоў 61

Літаратурна-мастацкі часопіс

Першы тралейбус пах свежавымытым жалезам і ранішнім халадком . У ранішнім халадку плаваў водар пралесак, бо пачыналася вясна. Пралескі, трохі падвялыя, ляжалі на заднім, запырсканым вадой сядзенні. Кандуктарка глядзела на іх і ўсміхалася.... Болей »

Пакідаючы Ідышлэнд

Пакідаючы Ідышлэнд


Касцюкевіч Павал

Паслямова перакладчыка да рамана Мэндэлэ Мойхе-Сфорыма “Падарожжа Беньяміна Трэцяга” Мэндэлэ Мойхер-Сфорым. Імя гэтага пісьменніка вядомае далёка за межамі яго роднай Беларусі. Ён - усмешлівы пачынальнік сур’ёзнай габрэйскай літаратуры. Той хто узняў на шчыт (ці не першым у літаратуры) мястэчка, штэтл... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org