Касцяхін: “Барані сваё” — сёння гэта галоўная нацыянальная ідэя ўсіх беларусаў
2022-04-23 17:10
У эфіры Еўрарадыё — экс-дырыжор Нацыянальнага тэатра оперы і балета Іван Касцяхін.Ваеннае дзікунства, рэпрэсіі і неразуменне таго, хто мы і дзе нашае месца, — з такімі выклікамі чарговы раз сутыкнулася беларускае грамадства. І справіцца з гэтымі выклікамі нам дапаможа толькі культура, перакананы Іван Касцяхін.
Пра тое, чаму мы ні ў якім разе не павінны забывацца на сваю нацыянальную культуру, як яе захаваць, і пра тое, ці вартыя падзеі 2020 года сваёй оперы, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Іванам Касцяхіным.
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?