- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Знакавай падзеяй у іх жыцці стала «Плошча». Моладзь, студэнты, навучэнцы беларускіх навучальных устаноў у знак пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у сакавіку 2006 года выйшлі на Плошчу. Зладзілі намётавае мястэчка і жылі там, пакуль міліцыя не ліквідавала сілай гэты «беларускі майдан». Многіх з тых, хто быў на Плошчы пасля выключылі з навучальных установаў. Каб працягнуць вучобу, прыехалі ў Польшчу, дзе была адмыслова створана Праграма імя Каліноўскага. Кніга «Кастусёў дзённік» - гэта гісторыі асобных людзей, іх погляд на жыццё, іх позірк на падзеі сакавіка 2006, іх успрыманне беларускай рэчаіснасці. Кожная гісторыя – іншая. Кожны герой (а іх у кнізе пятнаццаць) мае сваё, асабістае, непаўторнае. Успаміны дзяцінства, светлае, чыстае, мары, дзічячае ўспрыманне свету. А пасля раптоўная даросласць - Плошча, турма на Акрэсціна, пратаколы, допыты, спецназ, выключэнне і чужая краіна – гэта агульнае, супольнае. Але кожны гэтае супольнае і агульнае перажывае па-свойму. Расказаныя гісторыі даюць магчымасць пазнаць, убачыць беларускую рэчаіснасць праз прызмат маладых беларусаў. Чытанне кнігі дае шмат тэмаў да разважання, а двухмоўнае польска-беларускае выданне трапляе да большага кола чытачоў. (Н.Г.)