be
pdf

Каталіцкі веснік 13 (154) 2024

Газета Віцебскай дыяцэзіі

Дзесяць гадоў таму, 18 студзеня 2014 года, біскуп Алег Буткевіч у Віцебскай катэдры прыняў біскупскае пасвячэнне з рук Апостальскага нунцыя ў Беларусі Клаўдыа Гуджэроці. Тады падчас урачыстасці была зачытаная папская була – спецыяльны дакумент на лацінскай мове. Пераклад булы на беларускую мову агучыў ксёндз-пралат Францішак Кісель. Папа Францішак у буле напісаў, што біскуп Алег Буткевіч “хвалебнымі здольнасцямі надзелены і ў святых рэчах дасведчаны, быў прызнаны адпаведным, каб ёю [катэдрай Віцебскага Касцёла] кіраваць”. 18 студзеня 2024 года святары, браты і сёстры законныя, свецкія прадстаўнікі парафій Віцебскай дыяцэзіі сабраліся ў катэдральным касцёле, каб супольнай малітвай адзначыць знамянальную падзею. Ужо на самым пачатку Літургіі біскуп Алег падзякаваў Богу за кожнага прысутнага святара і верніка, законнага брата і сястру, бо біскуп нічога не можа зрабіць без прэзбітэрыя, біскуп не патрэбны ў пустым касцёле без вернікаў. Ардынарый падзякаваў усім, хто быў побач тады, дзесяць гадоў таму, і з кім на працягу гэтага дзесяцігоддзя супрацоўнічае і служыць. На ўрачыстай святой Імшы прысутнічалі дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, які роўна праз тыдзень адзначыць таксама гэтую памятную дату, Апостальскі адміністратар для грэкакатолікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Каталіцкі веснік
  • Месца выхаду: Віцебск
  • Дата выхаду: 2024-01
  • Рэдактар: Місевіч Віктар
  • Copyright: © 2024 by Віцебская дыяцэзія Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org