![]() |
![]() |
Паэзія Аркадзя Куляшова (1914-1978) гэта вечная захопленасць жыццём і творчас гарэнне, яркасць пачуццяў, нястомнае напружанне душы і думкі, пазyаyyе сябе і людзей. У кнігу ўвайшло найлепшае з творчай спадчыны паэта, паэмы «Цунамі», «Варшаўскі шлях». Болей »
У зборнік выбраных твораў Віктара Вальтара (1902– 1931) — беларускага пісьменніка, які пражываў у міжваеннай Латвіі, — увайшло ўсё лепшае, створанае ім за яго такое кароткае, але змястоўнае жыццё. З небыцця вяртаецца яшчэ адно імя багдановічаўскага лёсу, на яшчэ аднаго цікавага творцу пабагацее наша літаратура. Прадмову да выдання напісала пісьменніца, кандыдат філалагічных навук Лідзія Савік. Кніга ілюстраваная архіўнымі матэрыяламі ... Болей »
Аповесці “Данута” і “Развітанне з ілюзіямі”, а таксама сялянская драма “Канец свету”, якая стала драматургічнай версіяй рамана “Вершалінскі рай”, складаюць зборнік выбраных твораў Аляксей Карпюка. У кнігу таксама уключаны публіцыстычныя творы. Значную частку зборніка складаюць прыклады эпісталярнай спадчыны пісьменніка – лісты, між іншым, жонцы, дзецям, Васілю Быкаву, Янку Брылю, Максіму Танку, Міхасю Забэйдзе-Суміцкаму, а таксама Пятру... Болей »
Проза Фёдара Дастаеўскага ў Беларусі заўсёды выклікала да сябе цікавасць і чытача, і творцаў. Пра свае «неарыгінальныя» літаратурныя сімпатыі да творчасці Ф. Дастаеўскага і Л. Талстога гаварылі неаднаразова Якуб Колас, Кузьма Чорны, Іван Мележ, Васіль Быкаў. Глыбокі аналіз псіхалогіі кожнага, нават «эпізадычнага» персанажа, спагадлівая ўвага да «прыніжаных і зняважаных», бязлітаснае выкрыццё антыгуманістычных грамадскіх устояў і заганны... Болей »
У гэтым аднатомніку сабрана ўсё самае значнае, што было створана адным з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, літаратуры ХХ стагоддзя Змітраком Бядулем (1886—1941) — яго лепшыя вершы, аповесці, апавяданні, публіцыстычныя артыкулы, лісты. Прывабны вобраз беларускага класіка, габрэя па паходжанні, добра дапаўняюць успаміны яго брата Мацвея Плаўніка і Уладзіславы Луцэвіч, жонкі Янкі Купалы. Трыццаць пяты том кніжнага праекта «Беларус... Болей »
Барыс Пастарнак, Доктар Жывага. Раман.; Міхаіл Шолахаў, Нобелеўская прамова, 1965. Лёс чалавека. Апавяданне, Жарабятка. Апавяданне; Аляксандр Салжаніцын, Нобелеўская лекцыя па літаратуры, 1972. Адзін дзень Івана Дзянісавіча. Апавяданне. Болей »
Другі том выбранага склалі — раман у вершах «Родныя дзеці», аповесць «Перажыўшы вайну», эсэ. Болей »
У двухтомнік выбраных твораў народнага паэта Беларусі ўключаны лепшыя творы, напісаныя на працягу сарака гадоў яго творчай дзейнасці. У першы том увайшлі вершы, паэмы i п’есы. Болей »
У другі том увайшлі аповесці "Альпійская балада”, "Абеліск", "Сцюжа", "Аблава". У аснову твораў пакладзены суровый падзеі перадваеннага часу, Вялікай Айчыннай вайны i гадоў сталінскіх рэпрэсій Болей »
Імя Віктара Казько шырока вядома ў рэспубліцы і за межамі нашай краіны. У першы том празаіка ўвайшлі раман «Неруш», галоўная тэма якога — складаны эканамічны стан нашага Палесся, і апавяданні, напісаныя ў розныя гады жыцця. Болей »